2/27/2018

Летапіс горада на Бярэзіне - XVI стагоддзе

1502 г. Слуцкі князь Сямен Міхайлавіч Алелькавіч з атрадамі слуцкіх вялікакняжацкіх баяраў пачаў пагоню за татарамі «и нагнали их недалеко за Бобруйском, в шести милях, на реке Уше; было их только полтораста; догнав, избили их и возвратились назад». Магчыма, бой адбыўся на рацэ Сушы.

1502-1506 гг. Горад бязлітасна спусташалі крымскія і акерманскія татары.

1507 г., красавік. Пасольская прамова князя Міхаіла Глінскага маскоўскаму вялікаму князю Васілю Іаанавічу аб ваенных дзеяннях рускіх ваявод у Літве.

«Вашей милости государю князю Михайло Львович Глинский велел чолом бити: Ино я, государю, по приказу вашое милости государскому, хотел есми пойти со всеми людьми до Слуцка, занеж Случеск близко моих городов; а напотом ся видело князю Василию и иншим воеводам, и мне також, абыхмо своими сами головами пошли к Менску, для того, абыхмо могли ведати о воеводах, которые мели от Смоленска и от Полоцка поспешиться; а брата своего пана Андрея Александровича з нашими людьми послали есмо под Случеск; а о том о всем до вашое милости есмо з Бобруйска отписали с слугою вашим, чолом бючи, абы ваша милость, государь, их воевод своих от Смоленска и от Полоцка поспешил, а мы мели ждати от них вестей под Менском».

Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные археографическою комиссиею. Т. 2. 1506-1544 гг. СПб., 1848. С. 22.

1508 г. На пачатку года горад быў заняты і выпалены мяцежным князем М. Глінскім.

Горад займаюць рускія войскі.

1510 г., 14 лістапада. Ліст польскага караля Сігізмунда да Маскоўскага вялікага князя Васіля Іаанавіча аб задавальненні літоўскіх памежных жыхароў за крыўды і рабаванне.

«...Поведаем тебе брату нашому, иж тых часов Мендли-кгирей царь Перекопский посылал к нам двоих великих послов своих о некотрых своих делах: ино, по грехом, ведучи тых послов, люди наши у великом князстве обеспечилися; а в тот час Татарове, которые ж ходили с детьми его до Ногайских, оттоле вернувшися, втягнули безвестно в землю нашу и шкоду нам вчинили; и как вжо в земли пошли прочь, ино люди твои брата нашого, которые ж служат Можайскому, с Стародуба, с Гомья, с Чернигова собравшися, втягнули у волости наши до Свислочи, до Бобруйска, до Любошан и индей, и еще большую шкоду вчинили, нижьли тые Татарове: животы и статки людей наших разграбили, многих посекли, а иных в полон повели... и врядники наши к твоим державцам посылають, абы суд и праве вчинили, и они суда и права подданым нашим не дають, еще день ото дня большии кривды и шкоды чинят. Ино мы перво сего многокроть о том до тебя писали, и теперь напоминаем тебе брата нашого...»

Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные археографическою комиссиею. Т. 2. 1506-1544 гг. СПб., 1848. С. 79.

1511 г., 2 кастрычніка. Ільготная грамата каралеўскім даным людзям Падняпроўскіх і Задзвінскіх валасцей з прадастаўленнем ім права ўносіць самім усе дані ў казну.

«Жигимонт, Божьею милостью король и великий князь. Чиним знаменито сим нашим листом, што перво сего многокроть жалобы приходили к нам з волостей наших Поднепровских и Задвинских, то есть, с Крычова, с Пропойска, с Чечерска, с Горволя, з Речицы, с Брягина, з Мозыра, з Бчича, з Бобруйска, с Свислочи, з Любошан, с Усвята, с Озерищь, и тыми разы били нам чолом вси тых волостей наших данники, их им тяжкость великая ся деет, не только в нынешние валечные часы, от тых, которых жо коли посылаем на службу нашу, штож кладучися промежку их волостей войском, их ницуют и грабят; а наболей отяжають собе от писарей наших, которых жо посылаем по тым волостям нашим недополнков даней наших правити, иж слуги их, от году до году, не выезжаючи на тых волостех мешкают, корчмы сытят для своего пожитку, а волости наши мусят им каждую неделю страву давати грошми и стащеею, и по нескольку строжков и к тому судят их и рядет, и вины на них великии беруть...»

Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные археографическою комиссиею. Т. 2. 1506-1544 гг. СПб., 1848. С. 99.

1526 г. На карце, выдадзенай Б. Баноўскім, пазначаны Бабруйск.

1528 г. На карце, выдадзенай Б. Баноўскім, пазначаны Бабруйск.

1529 г., 1 верасня. Вырак вялікага князя ВКЛ і караля польскага Жыгімонта I Віленскай палавіны з людзьмі п. Я. М. Радзівіла і п. В. Касцевіча Зубарэвічамі і Калчычанамі аб сумесным адбыванні натуральных павіннасцей; апошнія павінны адбываць іх разам з воласцю.

«В 1529 г. пред королем Сигизмундом приносили жалобу старец Кузьма Вошка и Губарь "от всих людей Бобруйское волости Виленское половины" на людей пана Яна Миколаевича и Венцлава Костевича Зуборевичей и Колчичан, которые со времен Казимира "недели подвод паспелу з ними стерегивали и городы и мосты робливали, а в подачках и во всяких розметех им помогивали, а теперь им в том ни чом помогати не хотять"; Кузьма Вошка и Губарь "слалися о том до поплечников своих, до людей Бобруйское волости Троцкое половины и теж до Свислочан, и до Горволичан, и до Пчичан, которыи здавна з ними подводы менивали". Обе половины впрочем, при Сигизмунде находились в держанье в одних руках, сначала - воеводы Виленскаго и канцлера пана Микалая Микалаевича, а потом - воеводы Виленскаго и канцлера пана Альбрехта Мартиновича Гаштольда».

Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута. М., 1892. С. 82.

«Упершыню ўпамінаецца ў яўрэйскіх крыніцах... у другой чвэрці XVI ст. - Бабруйск».

Іофе Э. Яўрэі на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 1996. № 1. С. 50.

1533 г. «К королю приходили с различными жалобами уполномоченные "ото всее волости Бобруйское обеих половин, Виленское и Троцкое" и между прочим поведали, "што ж деи воевода Виленский, канцлер наш, небощик пан Микалай Микалаевич Радзивилович в тот час, як Бобруйск от нас (т. е. короля) держал, уставил себе от них в каждый год по двесте коп грошей, как же деи твоя милость (пан Гаштольд) и теперь то на себе берешь, и теж деи врадники твоее милости сколько сот коп грошей на кажный год з них собе беруть"».

«...Дань крестьяне платили обыкновенно грошовую, или серебряную, медовую, бобровую и куничную... В 1533 году король Сигизмунд приказывал воеводе Виленскому пану АльбрехтуМартиновичу Гаштольду, державшему волость Бобруйскую, взимать дань сполна с тех людей, которые держат земли кустовские, пашные и бортные: "естли ж бы то з них держал которое путовщины борти, а не пахал пашни, тогды повинен будеть толко дань медовую платити; естли бы хто не держал бортей, а держал землю пашную, тогды будеть повинен дань грошовую платити и иншыи доходы, што за грошовую данью идеть"».

Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута М., 1892. С. 106, 338.

1534 - 1535 гг., зіма. Па сведчанні расійскага Піскароўскага летапісца: «Воеводы же великого князя (маскоўскага) князь Федор Овчина с товарищи воевали королеву землю: Речицу, Свислочь, Горвал, Петров-город (Петрыкаў), Мозырь, Случеск, Рогачев, Боруеск (Бабруйск), Туров, Брягин, Любоч и до Новогрудка Литовского (Наваградка) и посады у городов жгли и села жгли и люди, и живот (маемасць) и животину внимали, а иное выжгли и вышли по-здорову».

Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972. С. 152.

1535 г. Рускія авалодалі Бабруйскам.

1540 г. Назва Бабруйск з'яўляецца на геаграфічнай карце Еўропы, выдадзенай у горадзе Базелі.

1549 г. У Вене выйшлі дарожныя нататкі пасла свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунда Гербейштэйна, якія мелі назву «Нататкі аб Масковіцкіх справах». У іх згадваўся Бабруйск, «Барысфен (Днепр) ніжэй Бабруйска...»

1551 г. У Бабруйску дзяржаўны падатак - сярэбшчына «з места з Бобруйска з обеюх половин» складаў 50 коп грошаў. У Бабруйску быў мытны прыкаморак, які падпарадкоўваўся Менскай мытнай каморы.

1560 г. Паводле загада вялікага князя і караля Жыгімонта I Аўгуста маршалак каралеўскі Рыгор Валовіч і сакратар каралеўскі Мікалай Нарушэвіч рэвізавалі Бабруйскае староства. У грамаце 1560 г. яны ўнармавалі павіннасці бабруйскіх мяшчан, пакінуўшы ім павіннасці па ўзнаўленні брам і сцен Бабруйскага замка, вызначалі памеры падаткаў з зямельных пляцаў і сядзіб у горадзе, ад палеў, агародаў. Р. Валовіч і М. Нарушэвіч адмералі гораду Бабруйску 100 валок ворнай зямлі (2137 га).

«Гор. Бобруйск впервые был перемерен в 1560 году ревизорами Григорием Воловичем, маршалом короля, и Николаем Нарушевичем, секретарем короля. В выписке с уставы 1560 года после перечисления городских угодий, есть покащания об обложении 233 мер "подлого" грунту... Для этого можно думать, что вся занятая населением земля староства, была перемерена уже в 1560 году, но население не селилось в селах, а оставалось по дворах и дворищах, при этом денежный налог был установлен по числу земли, согласно проведенного обмера, а натуральный налог, как и раньше, исчеслялся с хозяйств, налог же рожью и овсом переводился на деньги. Потому, что выписка из установы 1560 года сделана по просьбе мещан города, возможно, что налоги крестьян не были включены полностью в эту выписку. Сравнение размеров налога согласно уставы 1560 и 1639 гг. будет сделано при рассмотрении налогов крестьян. В 1598 году ревизоры Петр Ковецкий и Моисей Полубинский перемерили на волоки Любоничские села, причем села эти во второй раз не перемеривались, а сведения о числе волок в них брались ревизорами из ведомостей о чиншевых записях».

Гембицкий И. К. Волочная помера Бобруйского староства в XVII веке // Наш край. 1926. № 12. С. 10.

1561 г. Жыгімонт II Аўгуст, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі, выдаў жыхарам Бабруйска грамату з пэўнымі прывілеямі. Ім дазвалялася для сваіх патрэб вырабляць спіртныя напоі. Мяшчане маглі секчы дрэвы на будоўлю і дровы ў пушчах, адлеглых на дзве мілі ад горада, уздоўж Бярэзіны.

1562 г. Бабруйскае староства было ацэнена под заклад у 16000 коп грошаў. Староства належала Альбрэхту Гаштольду.

1566 г. Створана Менскае ваяводства, у складзе якога ўтвораны Рэчыцкі павет. Бабруйская воласць цалкам увайшла ў склад гэтага павета як староства на чале са старостам (дзяржаўцам). У складзе Рэчыцкага павета Бабруйск знаходзіўся да 1793 г. - другога падзелу Рэчы Паспалітай.

1569 г. Па рашэнні Люблінскай уніі Бабруйскае староства адышло да Польшчы.

1574 г. Выйшла кніга Аляксандра Гваньіні «З хронікі Сарматыі», у якой упамінаецца Бабруйск.

Пабудавана Успенская царква.

1577 г., 14 красавіка. Ліст вялікага князя ВКЛ і караля польскага Стэфана Баторыя слуцкаму князю Юрыю Юр'евічу Алелькавічу з патрабаваннем, каб ураднік князя Слуцкага ў Бабруйску не перашкаджаў спраўцам (чыноўнікам) падскарбія земскага (міністра фінансаў) збіраць мытныя падаткі ў Бабруйскім мытным падкаморку.

70-я гады. Перабудавана царква Святога Міколы Угодніка. У гэты час існавала брацтва Святога Міколы Угодніка.

1583 г., 25 лютага. У мытнай кнізе, дзе прыводзіліся цэны розных тавараў, якія правозілі праз Брэст у першай палове 1583 г., сярод купцоў згадваюцца бабруйскія мяшчане.

1584 г. Бабруйская Устава 1584 г., якая пацвярджала Уставу 1560 г.

14 красавіка. Па Уставе Жыгімонта III Бабруйск стаў называцца мястэчкам.

1591 г. Нарадзіўся Андрэй Баболя, езуіцкі манах, прапаведнік. Актыўна прапагандаваў каталіцтва ў Бабруйску і Пінску, за што празваны «пінскім апосталам». У час казацкага паўстання (1657) захоплены ўкраінскімі казакамі ў палон і пасля бесчалавечных катаванняў забіты. Пахаваны ў Пінску. У 1827 г. яго мошчы перанесены ў Полацк. Кананізаваны папам Піем IX (1853).

1593 г., 24 красавіка. Веска Кісялевічы перададзена ва ўладу Кіева-Пячэрскаму манастыру.

1595, восень - 1596, зіма. У ваколіцах Бабруйска дзейнічаюць казакі Севярына Налівайкі.

1598 г. Перамераны на валокі Любоніцкія вескі.

А. М. Ненадавец «Летапіс горада на Бярэзіне (1387-1917)»

Комментариев нет:

Отправить комментарий